А. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
29.12.20100 праглядаў
29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 снежня разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы прызначыў:
Дворніка Уладзіміра Андрэевіча - старшынёй Гомельскага аблвыканкама;
Русецкага Анатоля Максімавіча - старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
Зіноўскага Уладзіміра Іванавіча - старшынёй Нацыянальнага статыстычнага камітэта;
Амельяновіча Міхаіла Міхайлавіча - міністрам лясной гаспадаркі;
Вашчанкова Уладзіміра Аляксандравіча - міністрам па надзвычайных сітуацыях;
Жадобіна Юрыя Віктаравіча - міністрам абароны;
Жарко Васіля Іванавіча - міністрам аховы здароўя;
Качана Алега Леанідавіча - міністрам спорту і турызму;
Куляшова Анатоля Нілавіча - міністрам унутраных спраў;
Латушку Паўла Паўлавіча - міністрам культуры;
Мартынава Сяргея Мікалаевіча - міністрам замежных спраў;
Маскевіча Сяргея Аляксандравіча - міністрам адукацыі;
Нічкасава Анатоля Іванавіча - міністрам архітэктуры і будаўніцтва;
Азерца Аляксандра Уладзіміравіча - міністрам энергетыкі;
Праляскоўскага Алега Вітольдавіча - міністрам інфармацыі;
Русага Міхаіла Іванавіча - міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання;
Снопкава Мікалая Генадзевіча - міністрам эканомікі;
Харкаўца Андрэя Міхайлавіча - міністрам фінансаў;
Цалко Уладзіміра Рыгоравіча - міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
Шчэрба Івана Іванавіча - міністрам транспарту і камунікацый;
Шчоткіну Мар'яну Акіндзінаўну - міністрам працы і сацыяльнай абароны;
Войтава Ігара Вітальевіча - старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях;
Гурулева Сяргея Пятровіча - старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта;
Зайцава Вадзіма Юр'евіча - старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі;
Карэшкова Валерыя Мікалаевіча - старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі;
Кузняцова Георгія Іванавіча - старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці;
Рачкоўскага Ігара Анатольевіча - старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта;
Шпілеўскага Аляксандра Францавіча - старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта;
Мартынецкага Канстанціна Аляксеевіча - кіраўніком Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
Гуляка Леаніда Паўлавіча - Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей.
Прэзідэнт таксама даў згоду на прызначэнне:
Сіцько Сяргея Дзмітрыевіча - старшынёй праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.-0-
БЕЛТА