А. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
30.6.20111 праглядаў
30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы прызначыў:
Шорца Андрэя Віктаравіча – міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
Бурю Віктара Паўлавіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, у Манголіі па сумяшчальніцтве;
Гошына Уладзіміра Анатольевіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя;
Гаўрук Вольгу Анатольеўну – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан;
Сцепуся Анатоля Аляксеевіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Туніскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве.
Прэзідэнт таксама даў згоду на прызначэнне:
Тэрэхава Аляксандра Аляксандравіча – першым намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
Архіпавай Ірыны Віктараўны – першым намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва;
Гардзеенкі Наталлі Міхайлаўны – намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі;
Селіцкай Элы Аляксандраўны – намеснікам міністра па падатках і зборах;
Жыгуліча Аляксандра Міхайлавіча – намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях;
Карпенку Ігара Васільевіча – намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама;
Пасевіна Генадзя Анатольевіча – кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска;
Сімановіча Генадзя Віктаравіча – старшынёй Кастрычніцкага райвыканкама;
Лісоўскага Аляксандра Мікалаевіча – кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна г.Бабруйска;
Міхайлюка Уладзіміра Барысавіча – першым намеснікам начальніка Беларускай чыгункі;
Чыруна Мікалая Уладзіміравіча – генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Белшына";
Сільвановіча Алега Ігаравіча – генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм";
Белага Ігара Георгіевіча – генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г.Стамбуле (Турэцкая Рэспубліка);
Філіпчыка Валянціна Анатольевіча – генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г.Адэсе (Украіна);
Шыла Дзмітрыя Мікалаевіча – намеснікам генеральнага сакратара Савета Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў – удзельніц СНД – прадстаўніком Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў – удзельніц СНД;
Сасонкі Міхаіла Паўлавіча – першым намеснікам адказнага сакратара Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі;
Шелюта Аляксандр Елісеевіч - намеснікам начальніка Апарата Прадстаўніцтва Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ў Рэспубліцы Беларусь. -0-
БЕЛТА