А. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
26.8.20110 праглядаў
26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 26 жніўня разгледзеў шэраг кадравых пытанняў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы прызначыў:
Барыеў Энвер Рызаевіч - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Туркменістане;
Варанецкі Валерый Іосіфавіч - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Харватыя па сумяшчальніцтве;
Жылевіч Наталля Іванаўна - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя;
Чушаў Уладзімір Мікалаевіч - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія;
Рэдненка Сяргей Валянцінавіч - першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Прэзідэнт таксама даў згоду на прызначэнне:
Сіцько Міхаіл Міхайлавіч - старшынёй Ваўкавыскага райвыканкама;
Кулісевіч Антон Станіслававіч - старшынёй Бераставіцкага райвыканкама;
Балахонаў Ігар Віктаравіч - старшынёй Краснапольскага райвыканкама;
Кароль Аляксандр Міхайлавіч - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г.Гданьску (Рэспубліка Польшча);
Маянаў Канстанцін Паўлавіч - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Гродна Азот";
Касцюкоў Ігар Анатольевіч - намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва;
Семенкевіч Дзмітрый Ігаравіч - намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва;
Матусевіч Уладзімір Уладзіміравіч - намеснікам міністра інфармацыі;
Шэдзько Дзмітрый Генадзьевіч - намеснікам міністра інфармацыі;
Качанава Наталля Іванаўна - членам Віцебскага аблвыканкама;
Анішчык Сяргей Анатольевіч - кіраўніком справамі, членам Гродзенскага аблвыканкама;
Харламенкава Інна Феліксаўна - намеснікам дырэктара дэпартамента мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання Сакратарыята Камісіі Мытнага саюза.
Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да дыпламатаў, падкрэсліў, што ўсе яны людзі дасведчаныя і падрыхтаваныя, а таму няма неабходнасці ставіць перад імі нейкія асаблівыя задачы. "Няма неабходнасці ў гэтым складзе ставіць нейкія задачы перад вамі - усе вы людзі падрыхтаваныя, працавалі на нямалых пасадах і выдатна разумееце з пункту гледжання палітыкі, дыпламатыі, што неабходна для нашай краіны", - сказаў ён.
"Вы разумееце, што ўся палітыка нашай дзяржавы – гэта наша эканоміка, экспарт, прасоўванне яго па ўсіх напрамках. У бліжэйшы час, магчыма, да канца года або пачатку наступнага, мы збяромся і прааналізуем працу знешнепалітычных ведамстваў, а там і знешнегандлёвыя прадстаўніцтвы, як яны працуюць па гэтых напрамках", – адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён са шкадаваннем канстатаваў, што тут існуе нямала праблем. "Тыя праблемы, якія ад выпадку да выпадку ўзнікаюць у нашай краіне, у тым ліку і фінансавыя, звязаны, перш за ўсё, з гэтым", – лічыць ён.
"Ваша задача – працаваць дзень і ноч і даваць канкрэтныя вынікі – гэта інвестыцыі і рэалізацыя праектаў па продажы нашых тавараў, нашай прадукцыі. Гэта галоўнае", – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. -0-
БЕЛТА