8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 8 лістапада разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы прызначыў:
Кобякава Андрэя Уладзіміравіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Еўразійскім эканамічным саюзе па сумяшчальніцтве;
Лапату-Загорскага Уладзіміра Мікалаевіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія;
Малчана Андрэя Леанідавіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы;
Рахманава Сяргея Кімавіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Японіі;
Сямешку Аляксандра Віктаравіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бахрэйн па сумяшчальніцтве.
Прэзідэнт таксама даў згоду на прызначэнне:
Невыгласа Генадзя Мікалаевіча – намеснікам генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы;
Шагуна Анатоля Васільевіча – намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
Уцюпіна Паўла Уладзіміравіча – намеснікам міністра прамысловасці;
Ермаловіча Максіма Леанідавіча – намеснікам міністра фінансаў;
Куранога Уладзіміра Пятровіча – старшынёй Шумілінскага райвыканкама;
Панфілава Юрыя Анатольевіча – кіраўніком адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска;
Дымшы Юрыя Аляксеевіча – старшынёй Глускага райвыканкама;
Карлюкевіча Аляксандра Мікалаевіча – галоўным рэдактарам установы "Рэдакцыя газеты "Звязда";
Бурскага Вячаслава Аляксандравіча – генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава" – кіруючая кампанія холдынгу "БелОМА";
Капскага Анатоля Анатольевіча – генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання" – кіруючая кампанія холдынгу "Аўтакампаненты".-0-
БЕЛТА
А. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
8.11.20110 праглядаў