30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі з шматлікімі зваротамі да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зрабіць 2 студзеня 2012 года выхадным днём кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне рэкамендаваць кіраўнікам працоўных калектываў па іх меркаванні абвясціць гэты дзень выхадным. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Таксама Прэзідэнт даручыў адпаведным службам прыняць меры па стабільнай працы ў святочныя дні аб'ектаў жыццезабеспячэння краіны, у першую чаргу аховы здароўя, энергетыкі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі.-0-

БЕЛТА