23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка станоўча ацэньвае вынікі працы эканомікі Беларусі ў бягучым годзе. Аб гэтым ён заявіў сёння, заслухоўваючы даклады старшынь Віцебскага і Гомельскага аблвыканкамаў аб развіцці гэтых абласцей, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. "Завяршаецца першы квартал 2012 года. Ужо вядомы вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі за студзень-люты. Можна ацэньваць, на што мы выйдзем да пачатку другога квартала", - сказаў Прэзідэнт. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, "у цэлым па краіне вынікі працы эканомікі як мінімум абнадзейваюць". У межах прагнозных значэнняў развіваюцца прамысловасць і сельская гаспадарка, прычым не толькі па колькасных, але і якасных параметрах. Дасягнута станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі. Стабільна функцыянуе грашова-крэдытная сістэма. Захоўваецца парадак на валютным рынку. "Але гэта - калі глядзець на макраўзроўні. У рэгіянальным разрэзе сітуацыя яшчэ не ўсюды такая маляўнічая. Таму патрэбен больш дэтальны аналіз стану спраў на месцах, каб падцягнуць адстаючых", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт паведаміў, што мае намер па чарзе па групах заслухаць даклады губернатараў аб развіцці рэгіёнаў. "Сёння - гэта Віцебск і Гомель", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

БЕЛТА