8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што выбары па партыйных спісах супярэчаць менталітэту беларусаў. Такое меркаванне кіраўнік дзяржавы выказаў сёння, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Народ па мажарытарнай сістэме павінен абіраць дэпутатаў. Дэпутат павінен максімальна быць набліжаны да свайго акругі. Яго павінны канкрэтна на пэўнай тэрыторыі абіраць людзі і ведаць у твар. Тады ён не адарвецца па нейкіх спісах, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэты сышоў, наступны па спісе прыходзіць. Хто цябе абіраў? Што гэта за сістэма, што гэта за выбары? Гэта супярэчыць ментальнасці беларускага народа. Таму асабіста я супраць". "Ну, што зробіш, свет развіваецца так. Ды дзеля Бога, гэтыя партыі павінны быць. Але там жа мёртвых душ больш паловы. І яны сёння ездзяць, растопырыўшы пальцы, па Еўропе, Амерыцы, пыхліва. Каго вы прадстаўляеце? Вы прадстаўляеце самі сябе, тую групу людзей, якія і за вас-то не змагаюцца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Ніхто нікому ў Беларусі сёння не забараняе: вылучайся ў канкрэтным акрузе, змагайся, выйгравай, сядай у парламент", - падкрэсліў беларускі лідар. Разам з тым ён заўважыў, што дыктуемае жыццём абнаўленне немінуча закранае ўсе сферы дзяржавы і грамадства. "У гэтым сэнсе краіне патрэбна далейшае развіццё палітычнай сістэмы. Відавочна, што будзе ўзмацняцца роля палітычных партый. І мы павінны прыйсці да нармальнай цывілізаванай партыйнай сістэмы. Магчыма, па меры ўмацавання партыйных структур мы саспеем для пераходу на змяшаную выбарчую сістэму, у тым ліку прадугледжваючую выбары па партыйных спісах", - не выключыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

БЕЛТА