20 ліпеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння зробіць рабочую паездку ў Віцебскую вобласць. Як чакаецца, кіраўнік дзяржавы будзе працаваць у Пастаўскім раёне. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка наведае адно са сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, а таксама ЧУП "Пастаўскі мэблевы цэнтр", дзе азнаёміцца з арганізацыйна-тэхналагічнай структурай і перспектывамі развіцця прадпрыемства, вынікамі яго фінансава-гаспадарчай дзейнасці. У цэнтры ўвагі будзе знаходзіцца тэма прыцягнення прыватнага капіталу ў сферу развіцця вытворчасці сучасных тавараў народнага спажывання.
ЧУП "Пастаўскі мэблевы" цэнтр створаны ў 2003 годзе на базе дрэваапрацоўчага прадпрыемства індывідуальнага прадпрымальніка Анатоля Бабіча, які цяпер яго і ўзначальвае. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці глухіх і шкляных дзвярных блокаў з клеенага масіву хвоі і каштоўных парод драўніны, паліўных гранул (пелет). Гадавы выпуск прадукцыі складае каля 200 тыс. штук дзвярных блокаў. На вытворчых плошчах маюцца дзве лесапільні магутнасцю 80 тыс.м.куб. у год, чатыры дрэваапрацоўчыя, аздабленчы, упаковачны цэхі, па вытворчасці паліўных гранул магутнасцю 12 тыс.т у год, апрацоўцы шкла, участак па вырабе дзвярэй з каштоўных парод драўніны. Прадпрыемства таксама аснашчана высокапрадукцыйным сушыльным комплексам. З уводам у 2010 годзе цэха па вытворчасці пелет на прадпрыемстве забяспечана безадходная перапрацоўка драўніны. Прадпрыемства 85% усёй вырабленай прадукцыі экспартуе ў Літву, Расію, Украіну, Казахстан, Італію, Лівію, Азербайджан. Мае сертыфікат адпаведнасці беларускага і расійскага ўзору.-0-
БЕЛТА
А. Лукашэнка здзейсніць рабочую паездку ў Віцебскую вобласць
20.7.20110 праглядаў