8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка на інтэграцыю – свядомы выбар Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Стаўка на інтэграцыю – наш свядомы выбар, – сказаў беларускі лідар. – Мы выдатна разумеем: у сучасным свеце выжыць можа альбо той, хто мае велізарны ўнутраны рынак, які вымяраецца як мінімум сотнямі мільёнаў чалавек, альбо той, хто фарміруе такі рынак за кошт інтэграцыйных утварэнняў. Сёння ясна вымалёўваецца мадэль нашай інтэграцыі. Разам з Расіяй і Казахстанам (я ўпэўнены, не за гарамі і іншыя краіны) мы стварылі Мытны саюз, затым – Адзіную эканамічную прастору з адзіным рынкам у 170 млн. чалавек".
Агульны рынак прадастаўляе дадатковыя магчымасці па збыце прадукцыі, перш за ўсё высокатэхналагічнай. Праз такую інтэграцыю можна атрымаць роўны доступ да сыравінных і энергетычных рэсурсаў, без якіх не можа нармальна развівацца ніводная дзяржава. "Гэты шлях у поўнай меры адпавядае інтарэсам Беларусі і яе народа, паколькі нацэлены на ўмацаванне пазіцый беларускай дзяржавы ў сусветным маштабе і павышэнне дабрабыту грамадзян, – лічыць Аляксандр Лукашэнка. – Нашы структуры адкрыты для далучэння іншых краін і, адпаведна, для далейшага пашырэння сумеснай рынку. Але і гэта не мяжа. У парадку дня – стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза, да 2015 года ён будзе ўтвораны".
Прэзідэнт адзначыў: "Ацаніце маштаб зробленага: ад кромкі Атлантычнага акіяна да берага Ціхага акіяна асноўную прастору дзеляць паміж сабой два найбуйнейшыя інтэграцыйныя ўтварэнні. І Беларусь – у ліку заснавальнікаў аднаго з іх. Гэта дарагога каштуе. Два вялікія саюзы, якія ўвабралі ў сябе Еўропу і Еўразію, і іх суседства не могуць не з'яўляцца ключавымі фактарамі глабальнага міру". -0-
БЕЛТА
А.Лукашэнка: стаўка на інтэграцыю – свядомы выбар Беларусі
8.5.20120 праглядаў