27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе аб бягучай сітуацыі на спажывецкім і валютным рынку запатрабаваў спыніць рост цэн, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Усякі рост цэн з сённяшняга дня павінен найдрапежнейшым чынам спыняцца", - падкрэсліў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, толькі з дазволу прэм'ер-міністра і губернатараў магчыма карэкціроўка цэн у бок павелічэння. "Але гэта трэба будзе гэтым васьмі чалавекам даказаць", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт лічыць, што сёння няма тых тавараў, на якія трэба падвышаць цэны.-0-

БЕЛТА