26 красавіка, Нароўля /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад беларускіх вучоных непрадузятасці ў пытаннях рэабілітацыі земляў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, наведваючы сёння Нараўлянскі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Адна просьба да вучоных: вы павінны быць непрадузятымі і аб'ектыўнымі. Нельга - значыць нельга, можна - значыць можна, не ведаеце - скажыце, таму што гэта мільярды долараў. Нам патрэбна абсалютна рэальная карціна", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў пытаннях рэабілітацыі земляў, пацярпелых у выніку Чарнобыльскай катастрофы, ад вучоных залежыць многае. "Справа нават не ў хазрасчете, а ў вашай грамадзянскай пазіцыі. Мы ж прыслухоўваемся да вашага меркавання. Вы павінны быць непрадузятымі і аб'ектыўнымі, таму што калі не, то мы гэта даведаемся і перастанем вас слухаць", - адзначыў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава бяздумна ўсё роўна не ідзе на землі, якія прылягаюць да тэрыторый Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. "Нам вельмі важная аб'ектыўнасць", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

БЕЛТА