14 снежня, Віцебск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе жорстка выконваць тэрміны мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, наведваючы ААТ "Віцебскдрэў", перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Вы павінны працаваць, як у ваенны час. Я вам даў дакладны сігнал, больш таго, узяў на сябе вялікую адказнасць, падпісаўшы адпаведны дэкрэт, за што мяне малацяць, пачынаючы ад Амерыкі і заканчваючы Расіяй. Таму я нікому не дарую. Працаваць вы павінны дзень і ноч", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. /Будзе дапоўнена/.-0-

БЕЛТА