4 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка здзіўлены заявамі расійскага боку аб субсідаванні Беларусі. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Паўлам Барадзіным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мяне здзіўляе: няўжо расійскае кіраўніцтва не разумее, калі кажа, што яны нас субсідуюць, крэдытуюць і г.д. і таму падобнае. Мы як былі зборачным цэхам саюза, так і засталіся зборачным цэхам практычна Расіі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Мы спажываем не толькі рэсурсы ад іх, ствараем тут гатовы прадукт, спажываючы каля 60% камплектуючых з Расіі, - сказаў Прэзідэнт. - Гэта прадпрыемствы, на якіх занята ў Расіі звыш 15 млн. чалавек".
"Дык яны што, не разумеюць, што падтрымліваючы эканоміку Беларусі, яны падтрымліваюць расійскія прадпрыемствы?" - задаў пытанне Аляксандр Лукашэнка.
У сваю чаргу Павел Барадзін праінфармаваў Прэзідэнта Беларусі аб ходзе рэалізацыі сумесных беларуска-расійскіх праграм і аб распрацоўцы новых сумесных праектаў.
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы сказаў аб тым, што распрацоўваюцца новыя саюзныя праграмы ў будаўнічым комплексе, у прыватнасці размова ідзе аб узвядзенні жылля. "Дзякуючы вам мы выйдзем на якасна новы ўзровень у саюзных праграмах", - падкрэсліў Павел Барадзін. Па словах дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы, эканоміка дзвюх краін звязана сумеснымі праграмамі ў розных сферах дзейнасці.-0-
БЕЛТА
А. Лукашэнка здзіўлены заявамі расійскага боку аб субсідаванні Беларусі
4.7.20110 праглядаў