13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб сумеснай ахове знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы проціпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі (АРС ПВА). Адпаведны ўказ №65 Прэзідэнт падпісаў 13 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дадзенае пагадненне падпісана 3 лютага 2009 года міністрамі абароны ў адпаведнасці з прадастаўленымі кіраўнікамі дзяржаў паўнамоцтвамі. Яно стварае ваенна-палітычныя ўмовы для павышэння надзейнасці аховы і абароны заходніх межаў Саюзнай дзяржавы, якасці кантролю за выкананнем правіл выкарыстання паветранай прасторы Беларусі і Расіі ў рэгіёне.
Рэалізацыя пагаднення дазволіць забяспечваць войскі (сілы) АРС ПВА узбраеннем і ваеннай тэхнікай на аснове адзінай ваенна-тэхнічнай палітыкі, выпрацоўваць адзіныя патрабаванні да баявой гатоўнасці і вывучкі войскаў (сіл), арганізацыі іх аператыўнай і баявой падрыхтоўкі.
Ва ўгрожаемы перыяд і ў ваенны час частка сіл і сродкаў АРС ПВА будзе прымяняцца ў складзе рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Статутам аб АРС ПВА, які прыкладаецца да пагаднення, вызначаны асноўныя задачы, прынцыпы пабудовы і прымянення дадзенай сістэмы.
АРС узначаліць камандуючы, які пасля ўступлення ў сілу пагаднення будзе прызначаны на гэту пасаду рашэннем прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.-0-
БЕЛТА
А. Лукашэнка зацвердзіў пагадненне аб стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы ППА Беларусі і Расіі
13.2.20120 праглядаў