14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі з нацыянальным святам - Днём узяцця Бастыліі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ўзаемныя крокі насустрач і пашырэнне беларуска-французскага супрацоўніцтва па розных напрамках будуць і надалей спрыяць умацаванню сяброўскіх сувязяў паміж дзвюма краінамі, міру і стабільнасці на еўрапейскім кантыненце.
Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў надзею на далейшую пазітыўную дынаміку двухбаковых кантактаў Беларусі і Францыі.
БЕЛТА
А. Лукашэнка ўпэўнены ў далейшым пашырэнні беларуска-французскага супрацоўніцтва
14.7.20100 праглядаў