3 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай – БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Германія Ёахіма Гаўка і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём германскага адзінства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што развіццё ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва адпавядае інтарэсам народаў дзвюх краін.

БЕЛТА