9 верасня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не рыхтуе сыноў спадчыннікамі на сваё месца, заявіў ён, адказваючы сёння на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Запомніце: я ніколі нікога не баяўся і не баюся. Я не ўчора прыйшоў да ўлады. Таму, калі народ заўтра вырашыць, што будзе хтосьці іншы тут - дзеля Бога. Гэта ж не "бацькаўшчына". Я сваіх сыноў не рыхтую спадчыннікамі на сваё месца, як яны там заяўляюць праз аднаго", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым, каментуючы публікацыі ў СМІ аб тым, што Лукашэнка баіцца нейкіх народных паўстанняў, антыканстытуцыйных пераваротаў, ён папярэдзіў: "Але майце на ўвазе: іх прыход да ўлады - і там не толькі спадчыннікі будуць сядзець, там будуць кансультанты адпаведных структур. І куды Беларусь пойдзе - вы таксама выдатна гэта ведаеце". Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Няхай яны не спадзяюцца: краіну мы ім не аддамо, каб падзяліць, раздзяўбаць, як гэта адбылося ў некаторых нашых суседзяў, а потым сядзець на руінах і расказваць, як ім цяжка і дрэнна". "Краіну не атрымаюць", - заявіў ён.-0-

БЕЛТА