30 верасня, Маладзечна /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі з кастрычніка плануецца павялічыць заробкі работнікаў бюджэтнай сферы. Пра гэта сёння, наведваючы дзіцячую бальніцу ў Маладзечне, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, у бліжэйшы час плануецца прыняць меры па павелічэнні заробкаў работнікаў бюджэтнай сферы, у тым ліку ўрачоў, настаўнікаў, вайскоўцаў. Напрыклад, заробкі ўрачоў павінны вырасці прыкладна на 25%. Прэзідэнт агледзеў рэканструяваную дзіцячую бальніцу, дзе азнаёміўся з арганізацыяй працы яе лячэбных аддзяленняў. У бальніцы ўстаноўлена новае абсталяванне, якое дазваляе рабіць самыя складаныя аперацыі нованароджаным і дзецям груднога ўзросту. Аглядаючы аперацыйную, кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, адзначыў: "У кожным раённым цэнтры мы маем аперацыйныя вышэйшага ўзроўню".-0-

БЕЛТА