14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва знешнеэканамічных і знешнепалітычных пазіцыях Беларусі адбыліся сур'ёзныя змены, што патрабуе ад органаў дзяржбяспекі аператыўна рэагаваць на сучасныя выклікі і пагрозы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 14 лютага на пасяджэнні калегіі КДБ па выніках работы органаў дзяржбяспекі ў 2011-м і задачах на 2012 год, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вы ведаеце, што мы сталі членамі Адзінай эканамічнай прасторы, і, напэўна, ведаеце ўсе недахопы і тое станоўчае, што адбылося ў сувязі з гэтым, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Мы - члены АДКБ. І там, у гэтым ваенна-палітычным блоку, не без настойлівага ўплыву Беларусі адбываюцца вельмі сур'ёзныя змены. Пэўная дынаміка, не новая для чэкістаў, для кіраўніцтва краіны, у нас адбываецца ў адносінах з Захадам, ЗША, іншымі дзяржавамі. Гэта не можа не ўплываць на сітуацыю ўнутры нашай краіны, і гэта не можа не ўваходзіць у кампетэнцыю галоўнай спецслужбы нашай дзяржавы", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што цяперашняя калегія - гэта не параднае мерапрыемства: "Галоўнае для мяне сёння складаецца ў тым, што я хацеў бы паслухаць вас. Хачу разабрацца, чым жыве галоўная спецслужба краіны".
Перад пасяджэннем калегіі кіраўніцтва Камітэта дзяржбяспекі далажла Прэзідэнту аб рабоце разведкі і контрразведкі. Затым кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у пасяджэнні пашыранай калегіі КДБ, дзе таксама прысутнічалі кіраўнікі іншых ведамстваў сілавога блока. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў падрабязна абмеркаваць тыя агульныя пытанні, якія Камітэт дзяржбяспекі вырашае на сучасным этапе.
У ходзе пасяджэння была дадзена прынцыповая ацэнка дзейнасці КДБ, абазначаны напрамкі далейшага ўдасканалення і канкрэтызаваны шляхі павышэння эфектыўнасці работы ведамства.-0-
БЕЛТА
А. Лукашэнка: ва знешнеэканамічных і знешнепалітычных пазіцыях Беларусі адбыліся сур'ёзныя змены
14.2.20120 праглядаў