А. Лукашэнка ўручыў спецыяльную ўзнагароду "Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення" Л. Лешчанцы
13.7.20120 праглядаў
13 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў спецыяльную ўзнагароду "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" народнаму артысту Расіі Льву Лешчанко. Узнагароджанне адбылося 12 ліпеня падчас адкрыцця ХХI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ўручэнне гэтай узнагароды стала добрай традыцыяй фестывалю. "Яна стала настолькі прэстыжнай, што ператварылася ў эстрадны "Оскар", за які разгараецца сапраўдная барацьба", - лічыць Прэзідэнт.
Народны артыст Расіі Леў Лешчанка падкрэсліў, што вельмі рады, шчаслівы і ганарлівы атрымаць гэту высокую ўзнагароду. "Я вельмі люблю Беларусь, беларускі народ. Нягледзячы на тое, што мы сёння жывём у розных дзяржавах, усё роўна знаходзімся ў адным гуманітарным прасторы: спяваем адны і тыя ж цудоўныя песні, глядзім фільмы, чытаем адны і тыя ж кнігі і ідзём побач па адной дарозе. Я хачу, каб гэтая дарога ніколі не заканчвалася", - сказаў ён. Мэтр расійскай эстрады таксама падзякаваў Прэзідэнта Беларусі: "Аляксандр Рыгоравіч, дзякуй за захаванне гэтага адзінага такога на постсавецкай прасторы бліскучага віцебскага фестывалю, які аб'ядноўвае нашы брацкія славянскія народы".
Спецыяльная ўзнагарода "Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення" ўручаецца дзеячам культуры і мастацтва, творчым калектывам, арганізацыям, якія зрабілі значны ўклад ва ўмацаванне міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, прапаганду дасягненняў і ўзораў сусветнай мастацкай культуры, заснаваных на гуманістычных ідэалах і каштоўнасцях. У розныя гады ўладальнікамі ўзнагароды станавіліся Ала Пугачова, Сафія Ратару, Аляксандра Пахмутава, Валерый Лявонцьеў, "Песняры", Ігар Лучанок. Першым жа лаўрэатам узнагароды ў 2005 годзе стаў расійскі кампазітар Андрэй Пятроў. З 2009 года імёны ўладальнікаў спецыяльнай узнагароды ўвекавечваюцца на Алеі зорак.
Акрамя таго, прэміямі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва адзначаны 12 ліпеня народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі і расійскі паэт Глеб Гарбоўскі "за творы літаратуры і мастацтва, якія ўносяць вялікі ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, дружбы і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі – удзельнікамі Саюзнай дзяржавы".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў лаўрэатам натхнення і новых поспехаў, а Глебу Гарбоўскаму, які па стане здароўя не змог прыехаць у Віцебск, хутчэй набрацца сіл і пабываць на беларускай зямлі.-0-БелТА