7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Найвышэйшай ацэнкі заслугоўвае актыўная пазіцыя жанчын ва ўмацаванні маладой беларускай дзяржавы. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Днём жанчын, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Найвышэйшай ацэнкі заслугоўвае ваша актыўная пазіцыя ва ўмацаванні маладой беларускай дзяржавы, у развіцці аховы здароўя і адукацыі, культуры і навукі, спорту, бізнесу і фінансавай сферы. Тут вы праяўляеце свае лепшыя рысы - дабрыню, чуласць, мэтанакіраванасць і адказнасць", - гаворыцца ў віншаванні.
Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, свята 8 сакавіка прыўносіць у жыццё абуджэнне светлых пачуццяў павагі, удзячнасці і любові да цудоўнай паловы чалавецтва. "Спакон веку жанчына шануецца як захавальніца хатняга ачага. Многія з вас сумяшчаюць прафесійную дзейнасць і выхаванне дзяцей. Нізкі паклон вам за гэта", - падзякаваў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў жанчынам і іх блізкім здароўя, дабрабыту, шчасця і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.-0-
БЕЛТА
А. Лукашэнка высока ацэньвае актыўную пазіцыю жанчын ва ўмацаванні маладой беларускай дзяржавы
7.3.20120 праглядаў