1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 1 лютага прыняў са справаздачай старшыню Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёна Шапіру. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Губернатар далажыў кіраўніку дзяржавы аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна ў 2010 годзе і ў цэлым за мінулае пяцігоддзе. Таксама Прэзідэнту было дакладзена аб тых падыходах, якія сфарміраваны ў Гродзенскім аблвыканкаме па рэалізацыі намечаных планаў на надыходзячае пяцігоддзе. У адпаведнасці з даручэннямі кіраўніка дзяржавы, дадзенымі на нарадзе з актывам вобласці ў маі 2010 года, рэгіён істотна прыбавіў па тэмпах росту прамысловай вытворчасці.
У прыватнасці, падчас дакладу была закранута тэма падрыхтоўкі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў вобласці да правядзення веснавых палявых работ. На сённяшні дзень для правядзення сяўбы ўжо маецца 70% ад неабходнай колькасці угнаенняў, у тым ліку назапашана значная колькасць фосфарных і азотных угнаенняў. Таксама вырашаюцца пытанні кадравага забеспячэння і тэхнічнай дапамогі.
Усяго было разгледжана каля 20 пытанняў, сярод якіх і будаўніцтва буйных інвестыцыйных аб'ектаў. Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне па стварэнні больш спрыяльнай транспартнай інфраструктуры ў горадзе Гродна.
З улікам таго, што па выніках 2010 года Гродзенская вобласць не ў поўнай меры выканала прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця ў сферы сельскай гаспадаркі і жыллёвага будаўніцтва, Прэзідэнту было дакладзена аб прымаемых мерах па выпраўленні сітуацыі. У цэлым Аляксандр Лукашэнка падтрымаў тыя ініцыятывы, якія рэалізуе аблвыканкам.-0-
БЕЛТА
А. Лукашэнка заслухаў даклад С. Шапіры аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці
1.2.20110 праглядаў