25 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што зробіць усё ад яго залежнае, каб маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары прайшлі ў строгай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і сусветнымі стандартамі. На гэтым Прэзідэнт Беларусі акцэнтаваў увагу, прымаючы сёння давераныя граматы паслоў замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Звяртаючыся да дыпламатаў, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што для іх адкрыта палітычнае і дзелавое жыццё краіны. "Вы ўсё зможаце ўбачыць уласнымі вачымі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт выказаў надзею, што паслы будуць "добразычлівымі і непрадузятымі назіральнікамі працэсаў, якія адбываюцца ў краіне". "Давайце разам працаваць на збліжэнне народаў і ўмацаванне доўгатэрміновых адносін паміж нашымі краінамі", - сказаў ён.
"Наша краіна дынамічна развіваецца. Асабліва актуальнымі зараз сталі лібералізацыя эканомікі, вызваленне творчай і прадпрымальніцкай ініцыятывы, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Мы актыўна працуем над стварэннем спрыяльнага інвестыцыйнага клімату. Сёння Беларусь імкнецца авалодаць новымі тэхналогіямі, атрымаць доступ да ноу-хау".
Паводле яго слоў, супрацоўніцтва ў навуковай сферы і галіне сучасных прамысловых распрацовак - адзін са складнікаў дыялогу з сусветнай супольнасцю.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што "гэты дыялог будзе развівацца ў канструктыўным ключы на прынцыпах добрасуседства і згоды". Беларусь адкрыта для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з усімі краінамі свету. "Мы зацікаўлены ў эканамічным партнёрстве, гатовы ініцыяваць сумесныя праекты, усебакова падтрымліваць любыя добрыя пачынанні", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-
БЕЛТА
А. Лукашэнка запэўніў, што прэзідэнцкія выбары пройдуць у строгай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і сусветнымі стандартамі.
25.10.20100 праглядаў