Пракуратурай Лепельскага раёна праведзены аналіз эфектыўнасці дзейнасці сельскагаспадарчых арганізацый у перыяд правядзення ўборачнай кампаніі, выканання заканадаўства аб ахове працы.

Пракуратурай Лепельскага раёна праведзены аналіз эфектыўнасці дзейнасці сельскагаспадарчых арганізацый у перыяд правядзення уборачнай кампаніі, выканання заканадаўства аб ахове працы.

службовыя асобы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў грэбуюць патрабаваннямі заканадаўства ў гэтай галіне, дапускаюць да кіравання транспартнымі сродкамі кіроўцаў без правядзення асведчавання на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап'янэння, а таксама ажыццяўляецца выпуск сельскагаспадарчай тэхнікі для ажыццяўлення работ без атрымання дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху.

Таксама часта работнікамі сельскагаспадарчых арганізацый раёна парушаюцца патрабаванні правілаў аховы працы, пажарнай бяспекі і выкарыстоўваецца няспраўнае, якое не адпавядае патрабаванням бяспекі, абсталяванне, у працэсе дзейнасці эксплуатуецца няспраўная тэхніка, што можа таксама пацягнуць атрыманне траўм на вытворчасці.

Акрамя таго, у асобных сельскагаспадарчых арганізацыях раёна пры правядзенні работ на збожжасушыльных комплексах працоўныя не забяспечаны спецадзеннем у адпаведнасці з нормамі. Дапускаецца эксплуатацыя будынкаў падлогавых сушылак, якія знаходзяцца ў няспраўным стане. Маюць месца факты курэння па-за спецыяльна адведзеных месцах, вызначаных інструкцыяй па пажарнай бяспецы, абсталяваных ва ўстаноўленым парадку і пазначаных указальнікамі «Месца для курэння».

Па выніках праверачных мерапрыемстваў пракурорам Лепельскага раёна ва ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта ўнесена прадстаўленне аб устараненні парушэнняў, прычын і ўмоў, якія ім спрыяюць. 

Памочнік пракурора                                                        Дзейнека А.С.