Аналіз аператыўнай абстаноўкі ў сферы дарожнага руху сведчыць аб тым, што штогод у красавіку-маі абвастраецца праблема траўматызму ўдзельнікаў дарожнага руху па віне кіроўцаў двухколавых механічных транспартных сродкаў. У студзені-сакавіку 2019 года па віне кіроўцаў мотатранспарту здзейснена 9 дарожна-транспартных здарэнняў (у 2018 годзе – 1), у якіх 2 (2018 – 0) чалавекі загінула і 8 (2018 – 2) атрымалі раненні.

         Адначасова застаецца актуальнай праблема недастатковага ўзроўню дысцыплінаванасці мотацыклістаў, якая на фоне росту колькасці зарэгістраванага ў рэспубліцы мотатранспарту, нярэдка з'яўляецца спадарожным фактарам здзяйснення ДТЗ.

         У мэтах павышэння эфектыўнасці работы органаў унутраных спраў па папярэджанні ДТЗ з удзелам мотатранспарту, прапагандзе бяспекі дарожнага руху пры эксплуатацыі матацыклаў і мапедаў, фарміраванні ўзаемнаветлівых адносін паміж удзельнікамі дарожнага руху і спыненні хуліганскіх дзеянняў з боку мотацыклістаў, з 12 па 21 красавіка 2019 года праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Адкрый сезон без парушэнняў!».