7 лістапада 2012 года ў межах мерапрыемства "50+1" у Палацы мастацтваў у Мінску адкрылася выстава выдатнага мастака-пейзажыста Анатоля Віктаравіча Бухаркіна. Экспазіцыя "адбылася" дзякуючы міжнароднаму праекту "Вада, прырода і людзі ў ландшафце, які знікае. Развіццё ўстойлівага сельскага турызму ў Расіі і Беларусі", які ажыццяўляецца ў цяперашні час на Лепельшчыне.

Анатоль Віктаравіч у лесе і з лесам, пачынаючы з 1959 года. Вучыўся ў Ленінградзе, скончыў лесатэхнічную акадэмію ім. С.М. Кірава, працаваў у запаведніку на Ацэ, у маляўнічых мясцінах, апетых Есеніным і Паўстоўскім. Потым вярнуўся ў Беларусь, цягнула на радзіму, бо нарадзіўся мастак у Горках Магілёўскай вобласці. Стаў ляснічым Палікскага лясніцтва Беразінскага дзяржаўнага запаведніка, потым малодшым навуковым супрацоўнікам запаведніка. У 1988 годзе выйшаў на пенсію і цалкам прысвяціў сябе творчасці. З таго часу ім была напісана велізарная колькасць палотнаў, якія ён паказваў на 40 выставах. І галоўная тэма яго карцін - непаўторная цудоўная прырода роднага краю. Яго можна часта сустрэць на запаведных сцежках з этюднікам. На пытанне, якая з пор года служыць крыніцай асаблівага натхнення, Анатоль Віктаравіч адказаў, што яму больш за ўсё падабаецца ранняя вясна і пачатак восені. Зрэшты, мастаку цудоўна ўдаюцца і зімовыя пейзажы, і нацюрморты, такія, як гэты пад назвай "Яблыкі".
Асаблівая тэма яго карцін - жывёлы ў дзікай прыродзе. "Дзед Бухаркін", як называюць яго ў запаведніку, не піша партрэтаў. Затое ў яго галерэі можна знайсці цудоўныя нацюрморты, ён часта піша кветкавыя кампазіцыі і кажа: "Раніцай выйду, нарву свежых кветак, пастаўлю іх у вазу - і бяруся за пэндзаль!"
Нягледзячы на свае 84 гады, Анатоль Бухаркін па-ранейшаму бадзёры целам і душой, і па-ранейшаму зачараваны прыродай - невычэрпнай крыніцай натхнення.
На выставе, якая працягнецца да 10 лістапада, прадстаўлена 37 палотнаў. Наведвальнікі не засталіся абыякавымі да творчасці мастака.