Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч правёў «прамую лінію» і выязны прыём грамадзян у Лёзненскім раёне.
Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч правёў «прамую лінію» і выязны прыём грамадзян у Лёзненскім раёне.
Першым патэлефанаваў селянін з вёскі Барсеева з просьбай вырашыць пытанне з адсутнасцю санітарных пляцовак і кантэйнераў, куды мясцовыя жыхары маглі б выкідваць смецце. Анатоль Ліневіч паставіў задачу перад Лёзненскім ЖКГ вырашыць праблему да 1 снежня.
Наступны званок быў з Шаркаўшчыны, Таццяна С. ужо звярталася да Анатоля Канстанцінавіча па пытанні падключэння вады ў дом, аднак праблема да гэтага часу не вырашана, а адказ мясцовай улады аб нецелесообразности падключэння вады, заяўніцу не задавальняе. Памочнік Прэзідэнта растлумачыў шаркаўчанке, што ў дадзены момант гэтае пытанне знаходзіцца на асаблівым кантролі, так як дом не ў поўнай меры адпавядае паняццю «прыдатны для пражывання», таму зараз мясцовая ўлада шукае варыянты, як забяспечыць людзей жыллём.
Жыхарка Лёзна Іна Г., ужо не раз звярталася да мясцовай улады з просьбай адкрыць у гарпасёлку аптэку за чыгуначным пераездам, каб не трэба было ехаць у цэнтр за лекамі. З гэтай просьбай яна патэлефанавала і на «прамую лінію» Анатоля Ліневіча, які абавязаў райвыканкам вырашыць дадзенае пытанне да новага года.
На прыём да памочніка Прэзідэнта прыйшоў мясцовы жыхар Сяргей М. Мужчына прасіў змяніць расклад руху грамадскага транспарту, а таксама агучыў іншыя пытанні, на якія раней ужо былі дадзены тлумачэнні.
– Сёння згодна з заканадаўствам, мы павінны адказваць на ўсе пытанні грамадзян, у тым ліку людзям, якія ў сілу ўзросту не заўсёды могуць правільна сфармуляваць пытанне або яно не змяшчае канкрэтыкі. Мы павінны выслухаць кожнага, пастарацца ў сілу сваіх магчымасцей вырашыць пытанне, а калі гэта немагчыма, то абавязкова растлумачыць чалавеку прычыны, – адзначыў Анатоль Ліневіч.
Усяго да памочніка Прэзідэнта звярнулася чатыры чалавекі. Невялікая колькасць зваротаў звязана з тым, што многія просьбы мясцовых жыхароў аператыўна вырашаюць на мясцовым узроўні. Так, напрыклад, старшыня райвыканкама Іван Фёдараў хоць і працуе на пасадзе толькі трэці месяц, ужо паспеў правесці асабісты прыём грамадзян, куды звярнулася 11 чалавек.