Паступіла пяць зваротаў ад жыхароў рэгіёна. Тэматыка праблем, з якімі лепельчане звярнуліся да памочніка Прэзідэнта, самая разнастайная і тычыцца паляпшэння медыцынскіх і сацыяльных паслуг, невыплаты банкрутавалым прадпрыемствам зарплаты былым работнікам, дрэнных умоў працы на жывёлагадоўчым комплексе аднаго з сельгаспрадпрыемстваў, расчысткі дарог і інш.

Не першы год жыхары вёскі Заслонава ўздымаюць надзённае для іх пытанне наконт нязручнага размяшчэння абсталяванай і аснашчанай амбулаторыі, якая знаходзіцца за тры кіламетры ў бок ад населенага пункта. Да яе даводзіцца дабірацца па вясковай дарозе, наракала мясцовая жыхарка, інвалід II групы і слушна прапаноўвала: чаму б не перанесьці амбулаторыю ў вёску? Але ў Заслонаве няма прыдатных памяшканняў для яе размяшчэння. Вось такая атрымліваецца дылема. Больш таго, як адзначала суразмоўніца, амбулаторыя не аказвае паслугі фізіятэрапеўта. Ад імя жыхароў яна прасіла дапамагчы Анатолю Канстанцінавічу ў вырашэнні гэтых пытанняў.
Лепельчанка таксама прасіла Анатоля Ліневіча пасадзейнічаць у вырашэнні яе пытання, у тым ліку, дапамагчы выйсці на спецыялістаў, якія маглі б усталяваць дакладны дыягназ яе сыну – інваліду з дзяцінства па слыху і дапамагчы з лячэннем.
Лепельчанін вось ужо тры гады дамагаецца ад банкрутаванага прадпрыемства «Радыял Трэйд» выплаты зарплаты ў памеры 2,3 тыс. руб. – столькі складае доўг прадпрыемства і прасіў дапамагчы разабрацца ў гэтай заблытанай справе.
Памочнік Прэзідэнта ўважліва выслухаў усіх, хто звярнуўся, абяцаў разабрацца па кожным пытанні, а дзе неабходна і прыняць меры.
Як адзначыў Анатоль Ліневіч, многія пытанні, з якімі звяртаюцца грамадзяне, маглі б вырашыцца на мясцовым узроўні. А некаторыя пытанні носяць сістэмны характар, да іх перыядычна звяртаюцца грамадзяне, і яны патрабуюць асаблівай увагі і дадатковых матэрыяльных затрат.
Пасля завяршэння прыёму грамадзян памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці сустрэўся з актывам раёна, наведаў некаторыя прадпрыемствы.
Фота аўтара.