Першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Гаўрыленка сустрэўся з працоўным калектывам сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пражэктар-Агра», а таксама пагутарыў з асабовым складам райаддзела па НС.

Першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Гаўрыленка сустрэўся з працоўным калектывам сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пражэктар-Агра», а таксама пагутарыў з асабовым складам райаддзела па НС.

У межах гутаркі прадстаўнік МНС расказаў прысутным грамадзянам аб аператыўнай абстаноўцы па Віцебскай вобласці, адзначаючы прычыны пажараў, што адбыліся. Андрэй Уладзіміравіч адзначыў, што кожнаму чалавеку неабходна не толькі ведаць правілы паводзін пры НС, але і быць гатовым у любы моманг іх выканаць як на працы, так і дома. Таксама было адзначана аб неабходнасці утрымання ў спраўным стане электрычнай праводкі, печанай і газавай ацяплення. Не абышлі бокам тэму вясновых палёў, важнасці ўстаноўкі ў жылых пакоях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

 У межах сустрэчы работнікі сельскай гаспадаркі лакалізавалі ўмоўнае ўзгаранне, выкарыстоўваючы вогнетушыцель.

У завяршэнні свайго выступлення Андрэй Уладзіміравіч заклікаў усіх прысутных быць неабыякавымі да ўласнай бяспекі, а таксама бяспекі сваіх родных і блізкіх.

Далей прадстаўнік МНС наведаў падраздзяленні Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а таксама пагутарыў з асабовым складам.

У форме канструктыўнага дыялогу былі разгледжаны многія пытанні пры зносінах з работнікамі райаддзела: ад прафесійных навыкаў ратавальнікаў да ідэалагічных аспектаў нясення службы ў органах МНС.

Кіраўнік заклікаў кожнага дзейнічаць у адпаведнасці з законам не толькі на службе, але і па-за ёй. Акрамя аспектаў прафесійнай дзейнасці, Андрэй Уладзіміравіч таксама акцэнтаваў увагу на працоўную атмасферу ў калектыве і падтрыманне спрыяльнага псіхалагічнага клімату на працоўным месцы.