З 11 па 30 лістапада ў Лепельскім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!», накіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. З пачатку года па гэтай прычыне ў Лепельскім раёне адбылося сем пажараў, загінула чатыры чалавекі.
МНС заклікае быць асабліва ўважлівымі і пільнымі ў пытаннях уласнай бяспекі, праяўляць клопат да тых, хто знаходзіцца побач – суседзяў, сваякоў і знаёмых. Людзі, якія злоўжываюць спіртным, паляць у ложку ў стане алкагольнага ап'янення, ставяць пад пагрозу не толькі сябе, але і навакольных. Магчыма, ваша неабыякавасць выратуе чыёсьці жыццё.
Не грэбуйце элементарнымі правіламі бяспекі, не праяўляйце бестурботнасці і недбайнасці ў абыходжанні з агнём пры курэнні. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!