У сувязі са павелічэннем колькасці пажараў і гібелі людзей ад іх у Лепельскім раёне прынята рашэнне аб правядзенні шэрагу прафілактычных мерапрыемстваў у перыяд з 16 па 20 верасня 2024 года.

У сувязі са павелічэннем колькасці пажараў і гібелі людзей ад іх у Лепельскім раёне прынята рашэнне аб правядзенні шэрагу прафілактычных мерапрыемстваў у перыяд з 16 па 20 верасня 2024 года.

На працягу тыдня суб'екты прафілактыкі правядуць тлумачальную працу з грамадзянамі, надаўшы асаблівую ўвагу адзінокім і самотна пражываючым пажылым людзям, інвалідам, шматдзетным сем'ям і асобам, якія знаходзяцца ў групе рызыкі. Абследуюць іх дамы на прадмет пажарнай бяспекі, правядуць гутаркі ў працоўных калектывах, на сельскіх сходах, ва ўстановах адукацыі.

Таксама ратавальнікі нагадаюць, што адказнасць за парушэнне правіл пажарнай бяспекі ў домаўладаннях нясуць пражываючыя ў іх грамадзяне!