Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна аб цікавасці да прадукцыі айчынных прадпрыемстваў з боку ўзбекскіх калег.
– Форум яшчэ не скончыўся, але нам вельмі прыемна, як узбекскі бок цікавіцца нашай прадукцыяй. Я думаю, прадукцыя нашых прадпрыемстваў абавязкова знойдзе свайго пакупніка ва Узбекістане. Акрамя гэтага, мы сёння падпісваем два пагадненні: першае – паміж Аршанскім райвыканкамам і акіматам Наваі, другое – паміж Полацкім райвыканкамам і хокіматам Тэрмеза. Ужо на секцыях быў падпісаны шэраг камерцыйных кантрактаў у сферы дрэваапрацоўкі, харчовай прамысловасці.
Для нас каштоўна, што ўзбекскім калегам зусім не хочацца з'язджаць. «А вы не з Віцебска?» прагучала ў адным з канцэртных нумароў. Дык вось цяпер уся ўзбекская дэлегацыя з гонарам кажа, што яны былі ў Віцебску.