Намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна правяла рабочую сустрэчу з дэлегацыяй Ульянаўскага раёна Ульянаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

На двухбаковай сустрэчы абмеркавалі ўзаемавыгадныя напрамкі адносін. Прадпрыемствы Віцебскай вобласці сёння зацікаўлены ў пастаўках у Прыволжскі рэгіён водаачыснага абсталявання, тэлескапічных пад'ёмнікаў, пажарнай тэхнікі.

Дэлегацыя Ульянаўскай вобласці наведае Пастаўскі раён у рамках падпісанага ў чэрвені 2024 г. Пагаднення аб супрацоўніцтве.

vitebsk-region.gov.by