Камітэт дзяржаўнай маёмасці Віцебскага аблвыканкама правёў адзін з самых паспяховых месяцаў па продажы невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці.

Адразу тры невыкарыстоўваных корпуса былой фабрыкі «КІМ» плошчай больш за 13 тысяч квадратных метраў былі прададзены на аўкцыёне.

У склад прададзеных аб'ектаў уваходзяць будынак кандыцыянераў, фарбавальны цэх і пяціпавярховая прыбудова.

Агульны кошт іх продажу склаў амаль паўмільёна рублёў.

Пакупнікамі сталі два жыхары Віцебска. У будучыні тут магчыма размяшчэнне як аб'ектаў вытворчай дзейнасці, так і аб'ектаў бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Пасля банкруцтва швейнай прамысловасці ў 2019 годзе, гэтая пляцоўка заставалася адной з самых праблемных у Віцебскім рэгіёне. За гэтыя гады яе паступова асвойвалі прадстаўнікі прыватнага бізнесу.

На сённяшні дзень, адзіным невыкарыстоўваемым аб'ектам застаецца толькі галоўны корпус, які ў цяперашні час прапануецца да продажу са зніжэннем кошту продажу на 80%.

Таксама ў красавіку быў прададзены, амаль за 800 тысяч рублёў комплекс аб'ектаў Віцебскага цэнтра стандартызацыі і метралогіі па вуліцы Церашковай, 23 у горадзе Віцебску.

Ён стаў самым дарагім аб'ектам з прададзеных на аўкцыёнах з пачатку года.

Прададзены комплекс аб'ектаў уключае будынкі адміністрацыйна-бытавога корпуса і матэрыяльны склад, з агульнай плошчай больш за 2 тысячы квадратных метраў.

Пакупніком стала прыватнае прадпрыемства, размешчанае па суседстве, якое будзе выкарыстоўваць яго для пашырэння сваёй вытворчай дзейнасці.

На бліжэйшы час камітэтам прызначана больш за 80 аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці, большасць аб'ектаў прапануюцца з устанаўленнем пачатковага кошту, роўнага адной базавай велічыні.

Усяго камітэтам за 4 месяцы гэтага года праведзена 52 выніковых аўкцыёны. Гэта дазволіла не толькі папоўніць дзяржаўны бюджэт на суму 2,5 мільёна рублёў, але і задзейнічаць невыкарыстоўваемую дзяржаўную маёмасць у развіцці Віцебскага рэгіёна.

vitebsk-region.gov.by