Лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і тэхнікі, а таксама тавары аптэчнага асартыменту – такую прадукцыю сёння можна набыць у любой аптэцы горада і раёна.

Лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і тэхнікі, а таксама тавары аптэчнага асартыменту – такую прадукцыю сёння можна набыць у любой аптэцы горада і раёна. Так, за дзевяць месяцаў бягучага года таваразварот аптэчнай сеткі склаў 484 мільярды рублёў. Дзякуючы дзеянню сістэмы Міжнароднага непатэнтованага наймення, дэфіцыту лекавых сродкаў няма: любое з іх можна замяніць аналагам іншых фірмаў.

Дарэчы, хутка месцаў, дзе можна будзе набыць неабходныя медыцынскія тавары, стане на адно больш: у краме «Родны кут» па вуліцы Чуйкова, 159а адкрыецца новая аптэка. Яна стане 13-й у нашым раёне. Як у аптэцы пятай катэгорыі, тут плануецца рэалізоўваць 1500-1900 найменняў тавару. Сваю працу яна пачне адразу пасля атрымання ліцэнзіі ў Міністэрстве аховы здароўя РБ.