17 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Аптэчная сетка гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Фармацыя" напярэдадні сезона прастудных захворванняў забяспечана двухмесячным запасам лекаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве. Аптэкі маюць увесь асартыментны пералік супрацьпрастудных прэпаратаў як айчыннай, так і імпартнай вытворчасці. Для зручнасці пакупнікоў гэтыя лекі выстаўлены на асобныя вітрыны. Як адзначылі на прадпрыемстве, у адпаведнасці з рэкамендацыяй Мінздава Віцебскае УП "Фармацыя" арганізавала адпуск лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння са зніжкай для паляпшэння лекавага забеспячэння пэўных катэгорый насельніцтва. У спісе грамадзян, якія маюць права на зніжку, пенсіянеры, інваліды, шматдзетныя сем'і, маці, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе за дзецьмі да трохгадовага ўзросту, а таксама якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Зніжкі ў 5% ад рознічнага кошту ўведзены на 66 найменняў прэпаратаў беларускай вытворчасці, якія часцей за ўсё выкарыстоўваюцца ў лячэнні і адпускаюцца без рэцэпту. Сярод іх ёсць таксама супрацьвірусныя і супрацькашлевыя лекі. Лекавыя прэпараты са зніжкай маламаёмасным грамадзянам адпускаюць 29 аптэк гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Фармацыя" у Віцебскай вобласці, у тым ліку чатыры аптэкі ў Віцебску, цэнтральныя аптэкі ўсіх райцэнтраў, а таксама гарадоў Полацка, Наваполацка, Оршы і Барані.-0-

БЕЛТА