16 сакавіка, Наваполацк /Дыяна Курыло - БЕЛТА/. Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў лічыць неабходным развіваць дыскусію ў Інтэрнэце. Аб гэтым ён заявіў сёння на абласным семінары ідэалагічных работнікаў Віцебскай вобласці, які праходзіў у Наваполацку, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У ідэалагічнай рабоце нельга забываць пра Інтэрнэт і магчымасці сацыяльных сетак. На думку Аляксандра Радзькова, ідэалагічным работнікам неабходна больш актыўна ўступаць у дыскусіі пры дапамозе інтэрнэт-форумаў і блогаў. "Сайты створаны, але хадзіць на іх ніхто не будзе, калі там не будзе форумаў. Неабходна, каб людзі атрымлівалі пісьменныя адказы і разумелі працэсы, якія адбываюцца", - сказаў ён.-0-

БЕЛТА