16 сакавіка, Наваполацк /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Аляксандр Радзькоў заклікае моладзь быць ініцыятыўнай. Аб гэтым першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі заявіў у Наваполацку на адукацыйным форуме для асоб, уключаных у перспектыўны кадравы рэестр Віцебскага аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У Беларусі створана і паспяхова працуе сістэма па падтрымцы таленавітай моладзі. Гэта прэзідэнцкі фонд, спецыяльныя стыпендыі. Важна заўважыць патэнцыял маладых, падтрымаць іх энергетыку, падкрэсліў Аляксандр Радзькоў. Разам з тым маладым важна правільна распарадзіцца гэтым патэнцыялам і выкарыстаць яго на карысць сваёй краіны. Звяртаючыся да маладых лідараў, Аляксандр Радзькоў канстатаваў, што перш за ўсё неабходна авалодаць прафесіяй. "Лідар павінен заваяваць аўтарытэт як спецыяліст, не трэба баяцца праяўляць ініцыятыву ў арганізацыі вытворчасці або ў працы з людзьмі", - падкрэсліў ён. Важна быць пераканаўчым, а для гэтага трэба быць падрыхтаваным. Беларусы ва ўсім свеце цэняць і паважаюць за прафесіяналізм, сумленнасць і працавітасць. Безумоўнай якасцю для будучага лідара з'яўляецца веданне замежных моў. Аднак самым важным першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта лічыць уменне працаваць з людзьмі. Кожны чалавек індывідуальны, неабходна разумець гэта. Навучыцца працы з людзьмі можна праз грамадскія арганізацыі, прафсаюзы. "Часам мы захапляемся прагнознымі паказчыкамі, але забываем пра людзей", - падкрэсліў Аляксандр Радзькоў. У адукацыйным форуме прынялі ўдзел каля паўсотні маладых спецыялістаў, студэнтаў, якія праявілі сябе як на грамадскім, так і на прафесійным ніве. У першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта з імі адбыўся цікавы і ажыўлены дыялог. Як прызнаўся журналістам Аляксандр Радзькоў, ён прынёс яму вялікую асалоду.-0-

БЕЛТА