20 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Некаторым арандатарам паляўнічых угоддзяў у Віцебскай вобласці рэкамендавана павялічыць ліміты здабычы бабра і давесці яго колькасць да аптымальнай. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Колькасць рачнога бабра, занесенага калісьці ў Чырвоную кнігу, значна павялічылася і пачынае наносіць адчутную шкоду навакольнаму асяроддзю і жыхарам сельскіх раёнаў. У сувязі з гэтым узнікла неабходнасць павелічэння лімітаў здабычы, растлумачылі ў камітэце. У паляўнічым сезоне 2010/2011 гадоў усімі паляўнічымі карыстальнікамі было запланавана здабыць 1,5 тыс. асобін бабра з 19,3 тыс. Хоць здабыча бабра ў параўнанні з мінулым сезонам узрасла на 80 асобін, план здабычы па бабры склаў толькі 83%. Для найбольш поўнага асваення лімітаў інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пасля ўзгаднення планаў будуць выдаваць прадпісанні арандатарам па стопрацэнтным асваенэнні лімітаў у сваіх гаспадарках. Рачнога бабра ў Беларусі можна здабываць з 1 верасня па 31 студзеня.-0-

БЕЛТА