Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці плануе ў 2019 годзе алічбаваць у тры разы больш дакументаў рознай тэматыкі ў параўнанні з мінулым годам, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар архіва Таццяна Свістунова.
Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці плануе ў 2019 годзе алічбаваць у тры разы больш дакументаў рознай тэматыкі ў параўнанні з мінулым годам, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар архіва Таццяна Свістунова.
Штогод на захоўванне спецыялісты ўстановы прымаюць каля 7 тыс. спраў. Але пасля ўводу ў эксплуатацыю новага архівасховішча паказчык вырасце да 12 тыс.
"З пачатку 2018 года пасля набыцця кніжнага сканера мы алічбоўваем дакументы ўласнымі сіламі. На цяперашні час усяго алічбавана больш за 400 спраў (у мінулым годзе 97). У гэтым годзе запланавана ў тры разы больш - 305. У асноўным электронны выгляд набываюць асабліва каштоўныя і часта выкарыстоўваныя дакументы, - адзначыла Таццяна Свістунова. - Штогод архіў вобласці выконвае каля 1,7 тыс. запытаў, працуюць у ім каля 30 даследчыкаў з-за мяжы. Цяпер вельмі папулярная тэма гісторыі сям'і, вывучэнне генеалогіі роду".
Акрамя таго, архівам падрыхтаваны зборнік "Тэатр рэвалюцыйнай сатыры ў Віцебску". У новым выданні апублікавана 183 дакументы за 1918-1921 гады з фондаў архіваў Беларусі і Расіі, асноўная частка публікуецца ўпершыню. Зборнік дапоўнены артыкуламі спецыялістаў па гэтай тэме.
У Дзярж архіве Віцебскай вобласці захоўваюцца дакументы арганізацый, якія дзейнічалі на тэрыторыі Віцебскай губерні, акругі і вобласці з 1917 года і па цяперашні час. На сённяшні дзень у архіве сабрана больш за 1,3 млн дакументаў. У зону архіва ўваходзяць Віцебск з раёнам, Бешанковіцкі, Чашніцкі, Гарадоцкі, Лёзненскі і Шумілінскі раёны. Астатнія рэгіёны вобласці ў кампетэнцыі зональных дзяржаўных архіваў у гарадах Глыбокае, Полацк і Орша.