17 лютага, Сянно /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік мае намер бязлітасна змагацца з абыякавымі чыноўнікамі і ўрачамі. Пра гэта ён заявіў сёння журналістам пасля праведзенага прыёму грамадзян у Сянненскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Чыноўнікам неабходна памятаць: яны абслугоўваючыя, а не абслугоўваемыя. Трэба несці адказнасць за тое, што ты робіш. Чыноўнік, які не перажывае за сваю справу, павінен сысці", - лічыць віцэ-прэм'ер. Змагацца з такімі чынавенчукамі ён мае намер адміністрацыйнымі метадамі. Яшчэ адной праблемай, якая была ўзнята падчас прыёму грамадзян, аказалася абыякавасць медыкаў. Нягледзячы на тое, што ўрачам створаны спрыяльныя ўмовы для працы - толькі ў 2010 годзе неаднаразова падымалася заработная плата, паліклінікі і бальніцы аснашчаны сучасным абсталяваннем, - скаргі грамадзян на чэрствасць урачоў не спыняюцца, і прыходзяць яны з розных куткоў краіны, канстатаваў Анатоль Тозік. "Няўжо складана зрабіць так, каб не заставалася сумневаў, што ўрач зрабіў усё магчымае для пацыента? Няўжо складана проста пагаварыць з чалавекам, растлумачыць яму?" - з горыччу здзіўляўся віцэ-прэм'ер. Анатоль Тозік перакананы, якой бы пост чалавек ні займаў, перш за ўсё неабходна заставацца чалавекам.-0-

БЕЛТА