21 чэрвеня, Глыбокае /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік падтрымаў ідэю стварэння прафесійнага драматычнага тэатра ў Полацку. Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы Дня беларускага пісьменства ў Глыбокім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Размова пра Полацк падчас падрыхтоўкі да Дня пісьменства зайшла ў сувязі з тым, што ў Глыбоцкім раёне на базе Празароцкай школы ствараецца экспазіцыя, прысвечаная заснавальніку беларускага тэатра, ураджэнцу вёскі Празарокі Ігнату Буйніцкаму. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец паведаміў, што аблвыканкам ініцыюе стварэнне тэатра ў Полацку і прысваенне яму імя Ігната Буйніцкага.
Анатоль Тозік падтрымаў гэту ініцыятыву. "У такіх гарадах, як Полацк, Баранавічы, абавязкова павінны быць свае тэатры", - лічыць ён.-0-
БЕЛТА
А.Тозік падтрымаў ідэю стварэння прафесійнага тэатра ў Полацку
21.6.20120 праглядаў