Аўдыягід для невідуючых людзей па экспазіцыі дома-музея Марка Шагала будзе прэзентаваны ў Віцебску 7 снежня, паведамілі БЕЛТА ў гэтай установе культуры.

Аўдыягід для невідуючых людзей па экспазіцыі дома-музея Марка Шагала будзе прэзентаваны ў Віцебску 7 снежня, паведамілі БЕЛТА ў гэтай установе культуры.

Аўдыягід, які апісвае пастаянную выставу бацькоўскага дома Марка Шагала, падрыхтаваны ў ходзе рэалізацыі сумеснaга беларуска-польскага праекта "Развіццё тэхнік прыстасавання інфармацыі і мастацтва да патрэб невідуючых і глухіх. Аўдыядэскрыпцыя для невідуючых людзей у музеях, тэатрах і іншых установах культуры".

Удзел у праекце дазволіў музею Марка Шагала падысці да вырашэння праблемы даступнасці музейных і выставачных экспазіцый для асоб з парушэннямі зроку. "Звычайна наведвальнікі на 90% успрымаюць экспазіцыю візуальна. Людзі з праблемамі зроку такой магчымасці пазбаўлены. Аўдыядэскрыпцыя, або тыфлакаментаванне, дазваляе запоўніць гэты прабел праз слоўнае апісанне прасторы выставачных залаў і асноўных экспанатаў", - растлумачылі ў музеі.

Аўдыягід для невідуючых - не экскурсія, якая распавядае пра жыццё мастака і яго сям'і, а спецыяльнае слоўнае апісанне, якое дазваляе слабавідушчым наведвальнікам азнаёміцца з экспазіцыяй самастойна, "убачыць" прастору і размяшчэнне ў ёй прадметаў, скласці сваё ўласнае эмацыйнае ўяўленне. Аўдыягід уключае 6 трэкаў, запісаных на планшэты (усяго іх 20 штук) - гэта апісанне Дома-музея, лаўкі, пакоя хлопчыкаў, гасцінай, чырвонай залы, кухні. "Акрамя таго, у нас для невідуючых наведвальнікаў вызначаны шэраг экспанатаў, даступных для тактыльнага агляду", - падкрэслілі ў музеі. Для ўдакладнення нейкіх момантаў госці змогуць звярнуцца за каментарамі да экскурсавода.

Праект быў створаны і прафінансаваны варшаўскім фондам Нuman Doc і Міністэрствам замежных спраў Польшчы. У яго рэалізацыі прынялі ўдзел валанцёры - супрацоўнікі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку і іншых арганізацый, якія прайшлі навучанне ў польскіх калег.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)