3 снежня каля 22:30 на 170 км аўтадарогі М-3 «Мінск-Віцебск», у раёне вёскі Бароўка, жыхар Лепельскага раёна 2001 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем Mitsubishi, рухаючыся з боку горада Лепеля ў напрамку горада Віцебска, здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем Mercedes Benz, які рухаўся наперадзе ў спадарожным напрамку, пад кіраваннем жыхара горада Віцебска, 1976 года нараджэння. У выніку ДТЗ кіроўца аўтамабіля Mitsubishi брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі быў дастаўлены ва УЗ «Лепельская ЦРБ», дзе пасля аказання медыцынскай дапамогі быў шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху быць разважлівымі і няўхільна выконваць ПДР.