Лепельскія ратавальнікі актыўна працуюць над укараненнем сацыяльнай рэкламы на борце грамадскага транспарту.

Лепельскія ратавальнікі актыўна працуюць над укараненнем сацыяльнай рэкламы на борце грамадскага транспарту.

Бо ні для каго не сакрэт, што рэклама прыцягвае ўвагу навакольных. Які пасажыр ці проста грамадзянін, асабліва, калі гэта дзіця, пройдзе міма маляўнічага аўтобуса? Бо гэта не толькі маляўнічая яркая карцінка, але і актуальная інфармацыя прафілактычнай накіраванасці, з дапамогай якой можна асвяжыць веды ў галіне бяспекі.

Нагадаем, першы аўтобус у горадзе Лепель з'явіўся два гады таму. На ім выяўлены АПІ з лозунгам: «Аўтаномны пажарны апавяшчальнік своечасова папярэдзіць Вас аб пажары!».

Сёння на дарогах горада з'явіўся яшчэ адзін аўтобус з вонкавай сацыяльнай рэкламай проціпажарнай накіраванасці. Макетам налепкі аўтобуса паслужылі героі мультфільма «Чароўная кніга», якія нагадваюць маленькім жыхарам горада, а таксама іх бацькам аб важнасці вывучэння правілаў бяспекі і аб правільных дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару.