У рамках правядзення прафілактычнай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы» работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі малалікія населеныя пункты Валасовіцкага сельскага Савета па маршруце «Аўталаўка бяспекі». Сумесна з прадстаўнікамі Лепельскага філіяла Віцебскага аблспажыўсаюза ратавальнікі прайшлі па маршруце №6 магазіна на колах.
У рамках правядзення прафілактычнай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы» работнiкi Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі малалікія населеныя пункты Валасовіцкага сельскага Савета па маршруце «Аўталаўка бяспекі». Сумесна з прадстаўнікамі Лепельскага філіяла Віцебскага аблспажыўсаюза ратавальнікі прайшлі па маршруце №6 магазіна на колах.
Ратавальнікі правялі прафілактычныя гутаркі з пажылымі людзьмі і пенсіянерамі сталага ўзросту з мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў у быце і на вуліцы. Закранулі актуальныя тэмы бяспекі, прывялі статыстычныя дадзеныя па гібелі людзей на пажарах і на вадзе як у Лепельскім раёне, так і ў вобласці.
Прадстаўнікі МНС нагадалі вяскоўцам і дачнікам аб дзеяннях на выпадак узнікнення пажару, правілах выкліку экстранных службаў, неабходнасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага датчыка, недапушчальнасці курэння ў месцах для сну, а таксама аб забароне выпальвання сухой расліннасці і пакідання малалетніх дзяцей без нагляду дарослых. Работнікі МНС звярнулі ўвагу грамадзян на захаванне бяспекі паблізу вадаёмаў і пры купанні.
Мясцовыя жыхары з задавальненнем ішлі на дыялог з работнікамі МНС, а дзетвара расказала, як яны праводзяць свае летнія канікулы ў вёсцы, пры гэтым, самі паказвалі прыклады магчымых небяспек дома і на вуліцы.
Разам з прадуктамі харчавання людзі забіралі з сабой карысныя веды бяспекі. На памяць ім былі ўручаны тэматычныя памяткі з важнымі рэкамендацыямі па бяспецы жыццядзейнасці.