29 красавіка 2017 года на базе Лепельскай РОС ДАВААФ прайшлі спаборніцтвы па веданні Правілаў дарожнага руху і майстэрстве кіравання легкавым аўтамабілем.

29 красавіка 2017 года на базе Лепельскай РОС ДАВААФ прайшлі спаборніцтвы па веданні Правілаў дарожнага руху і майстэрстве кіравання легкавым аўтамабілем.

Агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем спаборніцтваў ажыццяўлялі Лепельская раённая арганізацыйная структура ДАВААФ (старшыня Лямцаў П.І.), Лепельскае раённае аб'яднанне прафсаюзаў (старшыня Мілы Ю.В.) і Лепельскі раённы камітэт ГА «БРСМ» (першы сакратар Шчарбач Т.В.).

Удзел у спаборніцтвах прымалі мужчыны і жанчыны ва ўзросце ад 18 гадоў, якія з'яўляюцца членамі прафсаюзаў і/або членамі ГА «БРСМ», якія маюць пасведчанне кіроўцы катэгорыі «В», на асабістым аўтамабільным транспарце з механічнай каробкай пераключэння перадач, які прайшоў дзяржаўны тэхнічны агляд.

Спаборніцтвы праводзіліся ў дзвюх намінацыях: "АўтаЛэдзі-2017" і "АўтаБос-2017".

Этапы правядзення спаборніцтваў:

1. Праверка ведаў Правілаў дарожнага руху.
2. Пераадоленне на аўтамабілі паласы перашкод, якая ўключае габарытны пляцоўку, пераадоленне ўздыму, бокс для пастаноўкі аўтамабіля на стаянку бакавой часткай, бокс для пастаноўкі аўтамабіля заднім ходам, габарытную васьмёрку, габарытную змейку і прыпынак ля стоп-лініі.

Ва ўпартай барацьбе прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам.

У конкурсе па праверцы ведаў Правілаў дарожнага руху:

Намінацыя "АўтаЛэдзі-2017"
1-е месца – Пшонка Вікторыя
2-е месца – Лобкіс Наталля
3-е месца – Пшонка Алена

Намінацыя "АўтаБос-2017"
1-е месца - Дальчанін Яўген
2-е месца – Харчанка Сяргей
3-е месца – Валевіч Дзяніс

У конкурсе па пераадоленні паласы перашкод на аўтамабілі:

Намінацыя "АўтаЛэдзі-2017"
1-е месца – Прыстаўка Вікторыя
2-е месца – Дземка Вольга
3-е месца – Пшонка Вікторыя

Намінацыя "АўтаБос-2017"
1-е месца - Харчанка Сяргей
2-е месца – Дземка Аляксандр
3-е месца – Валевіч Дзяніс

У выніковым асабістым заліку:

Намінацыя "АўтаЛэдзі-2017"
1-е месца – Пшонка Вікторыя
2-е месца – Пшонка Алена
3-е месца – Прыстаўка Вікторыя

Намінацыя "АўтаБос-2017"
1-е месца - Харчанка Сяргей
2-е месца – Валевiч Дзянiс
3-е месца – Дальчанін Яўгеній

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў на кожным этапе ўзнагароджаны дыпломамі.

Прызёры ў агульным заліку ўзнагароджаны граматамі і прызамі.

Прызы і граматы прадастаўлены Лепельскім раённым аб'яднаннем прафсаюзаў і Лепельскай РОС ДРАСААФ.