У першы дзень аўтамарафону, які праходзіць у Віцебскай вобласці ў гонар 85-годдзя рэгіёна, яго ўдзельнікі, стартаваўшы з Віцебска, наведалі Лёзна, Дубровну і Оршу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Брэндаваны мікрааўтобус, на якім красуецца значная для Віцебшчыны дата, пачаў сёння адлік кіламетраў аўтамарафону. За час аўтападарожжа па райцэнтрах агульная дыстанцыя складзе больш за 1 тыс. км. Адным з пунктаў, дзе спыніліся ўдзельнікі мерапрыемства, стала горад Лёзна. У сярэдняй школе №1 імя Героя Савецкага Саюза М.В.Акцябрскай арганізавалі дыялогавыя пляцоўкі для навучэнцаў, працоўнай моладзі, членаў Маладзёжнага парламента і ветэранаў.

Першы сакратар абкама БРСМ Уладзімір Бабічаў сустрэўся з прадстаўнікамі працоўнай моладзі, сярод якіх былі юнакі і дзяўчаты са сфер адукацыі, спорту, аховы здароўя, МНС. Ён расказаў пра самыя яркія падзеі мінулага года, дасягненні вобласці за апошнія некалькі гадоў і пацікавіўся, хто з мясцовай моладзі ведае, чым славіцца Лёзненскі край. Аказалася, многія чулі пра прамысловыя прадпрыемствы і культурныя брэнды, сярод якіх, напрыклад, мясцовы льнозавод і абласное свята-конкурс "Песні сунічных бароў".

Канцэртная праграма сабрала ў актавай зале школы прадстаўнікоў розных пакаленняў. Адной з цэнтральных падзей аўтамарафону стала перадача работнікам аблвыканкама міні-карты Лёзненскага раёна і яе гісторыі для стварэння агульнай кнігі памяці. Глыбокая падзяка і добрыя пажаданні былі выказаны амаль аднагодцы Віцебшчыны - ганароваму работніку адукацыі Тамары Дзядковай, якая нарадзілася ў той жа дзень, што ўтварылася вобласць, 15 студзеня, але на год раней. Яна стаяла ля вытокаў адраджэння ў раёне народнай песні, прывівала дзецям любоў да фальклору, удзельнічала ў здымках дакументальных фільмаў, якія распавядалі пра беларускія традыцыі і песеннае багацце. Тамара Дзмітрыеўна дагэтуль спявае - саліруе ў хоры ветэранаў у мясцовым Доме культуры і памятае ўсіх "хлопчыкаў і дзяўчынак", цяпер пасівелых, якіх некалькі дзясяткаў гадоў таму прымала ў піянеры.

Кульмінацыяй свята стаў флэшмоб "85" - у двары ўстановы адукацыі склалі гэ

Падобная праграма чакае ўдзельнікаў аўтамарафону ва ўсіх райцэнтрах вобласці. Завершыцца ён 10 лютага ў Віцебску. Па выніках мерапрыемства будзе змантаваны адзін агульны відэачасопіс аўтамарафону, будзе сабрана агульная карта-пазл Віцебскай вобласці і складзена кніга паўночнага рэгіёна з гісторыямі пра кожны райцэнтр. Усё гэта можна будзе ўбачыць на цырымоніі ўручэння прэміі "Чалавек года Віцебшчыны", запланаванай на 17 лютага.


Крыніца: vitebsk-region.gov.by