15 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Аўтамабільны парк дзяжурных частак міліцыі Віцебскай вобласці павялічыцца. Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Ігар Яўсееў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Віцебскі аблвыканкам выдзеліў больш за Br1,3 млрд. на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўпраўлення ўнутраных спраў. За кошт гэтых сродкаў будуць набыты 11 аўтамабіляў для дзяжурных частак, што павысіць аператыўнасць рэагавання супрацоўнікаў міліцыі на звароты грамадзян, прыбыццё на месцы здзяйснення правапарушэнняў або злачынстваў.
Ігар Яўсееў таксама адзначыў, што супрацоўнікі міліцыі прымаюць актыўны ўдзел ва ўборачнай страдзе. Непасрэдна на жніве заняты 11 прадстаўнікоў органаў міліцыі, яны працуюць на камбайнах. "А ў цэлым асноўны склад задзейнічаны на прафілактыцы крадзяжоў у АПК. Сумесна з прадстаўнікамі МНС і райвыканкамаў дзейнічаюць мабільныя групы, якія штодня ўночы і ўдзень выязджаюць у гаспадаркі і ажыццяўляюць кантроль", - сказаў ён.
Акрамя таго, сёння супрацоўнікі УУС Віцебскага аблвыканкама адсвяткавалі 94-ю гадавіну з дня ўтварэння Віцебскай губернскай міліцыі. Урачыстае мерапрыемства адбылося на плошчы Перамогі. За доблесную службу шэраг супрацоўнікаў УУС заахвочаны граматамі Міністэрства ўнутраных спраў і Віцебскага аблвыканкама.-0-
БЕЛТА
Аўтапарк дзяжурных частак УУС Віцебскага аблвыканкама папоўняць 11 новых машын
15.8.20120 праглядаў