Ужо на працягу многіх гадоў у каледжы навучаюць хлопцаў па спецыяльнасці «кіроўца аўтамабіля катэгорыі «С», і зразумела, што якасная падрыхтоўка патрабуе сучаснай тэхнікі.
Каб выпускаць добрых спецыялістаў, канкурэнтаздольных на рынку працы, важна навучаць на сучаснай тэхніцы, – лічыць дырэктар каледжа Алег Лебедзь. – Мы спадзяемся, што дзякуючы новым транспартным сродкам яшчэ больш маладых людзей выкажуць жаданне навучацца ў нашай навучальнай установе.